Намеснік начальніка упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці сп. Корж паведаміў актывісту Руху, што ягоная заява адносна незаконных дзеянняў супрацоўнікаў спецслужбы, а менавіта ператрусу па месцы ягонага жыхарства і забрання некаторых рэчаў, перададзена для разгляду ў Мастоўскі РАУС у сувязі з перадачай туды матэрыялаў крымінальнай справы № 1006550015.
Нагадаем, крымінальная справа за № 1006550015 была ўзбуджана ў красавіку супраць каардынатара Руху «За Свабоду» па Гродзенскай вобласці Алеся Зарэмбюка. Яму інкрымінуюць махлярства. Рада Руху «За Свабоду» заяўляе, што пераслед гродзенскага каардынатара мае відавочны палітычны характар.
