«Рэакцыя ўладаў на нашую спробу стварыць рэгіянальныя аддзяленні Руху „За Свабоду“ будзе паказальнай. Спадзяюся, што ў складаных умовах крызісу выспявае рашэнне аб неабходнасці дыялогу і пошуку прымальных механізмаў супрацы з грамадзянскай супольнасцю. І рэгістрацыя рэгіянальных аддзяленняў Руху магла б быць добрым сігналам да гэтага працэсу», — сказаў Юрась Меляшкевіч у інтэрв’ю Pyx.by.
Летась дакументы на рэгістрацыю падавала суполка Руху на Гомельшчыне, аднак атрымала адмову.
