Новости Новости Движения

За чысты Пінск

За чысты Пінск

4527 просмотров Пинск
Пінскія камунальшчыкі абяццаюць актывістам Руху «За Свабоду» павялічыць колькасць прыбіральшчыкаў, а санітарныя службы — сачыць за чысцінёй пад’ездаў.

Актывісты грамадскай кампаніі, якую ініцыяваў актывіст Руху «За Свабоду» Юры Бахцераў, атрымалі адказы на пытанні, датычныя прыборкі пад’ездаў дамоў 128 і 137 па вул. Першамайская.

Начальнікі ЖЭС № 2 і ЖЭС № 5 паведамляюць, што ва ўмовах дэфіцыту сродкаў у асноўным выконваюцца работы, неабходныя для падтрымання жыллёвага фонду ў прауоўным стане. У той жа час яны прызнаюць рацыю жыхароў і абяцаюць паступова павялічыць у штатным раскладзе колькасць прыбіральшчыкаў пад’ездаў.

Паводле кіраўніцтва ЖКГ Пінска, для належнай перыядычнасці прыборкі памяшканняў пад’ездаў неабходна ўвесці 55 дадатковых прыбіральшчыкаў. На дадзены момант на працу ў ЖКГ ужо ўладкаваныя 36 дворнікаў. Цягам некалькі месяцаў гэтае пытанне будзе вырашана цалкам.

У прыватнасці, згодна з абяцаннямі кіраўніка ЖКГ Пінска сп. Варабей, пад’езды дома № 128 пачнуць прыбіраць ужо з 1 красавіка.

В. а. галоўнага санітарнага ўрача Пінска спн. Вашчук абяцае актывісту Руху «За Свабоду» Юрыю Бахцераву рэгулярна кантраляваць пытанне якасці прыборкі пад’ездаў дома № 137. Пінскі цэнтр гігіены таксама папярэдзіў КУПП ЖКГ Пінска пра адміністрацыйную адказнасць у выпадку неналежнага выканання абавязкаў па прыборцы лесвічных пляцовак шматкватэрных дамоў.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости