Новости Новости Движения

Аляксандр Мілінкевіч: Расследаванне спраў зніклых будзе даведзена да канца

Аляксандр Мілінкевіч: Расследаванне спраў зніклых будзе даведзена да канца

3509 просмотров Минск
Лідэр Руху «За Свабоду» памятае пра праблему зніклых людзей падчас кіравання аўтарытарнага рэжыму.

У гадавіну знікнення Дзмітрыя Завадскага Еўрарадыё заўважыла, што ў перадвыбарных праграмах прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта няма ніводнай згадкі пра вядомых людзей, зніклых пры нявысветленых абставінах.

Як патлумачыў лідэр Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, ён не бачыў патрэбы прапісваць гэтую тэму ў сваёй праграме асобным пунктам:

− Ведаеце, я не думаю, што праграма, якая кажа пра сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, мусіць гэта ўтрымліваць. Але мы не маем права пастаянна не гаварыць пра гэта. Калі я выступаю альбо ў краіне, альбо ў Бруселі, альбо ў Берліне, то кажу пра праблему гэту, пра парушэнне правоў чалавека і пра самае жудаснае − калі знікаюць людзі.

Паводле Аляксандра Мілінкевіча, у маральным сэнсе ён выконвае неабходнае для захавання ўвагі да праблемы зніклых. І паабяцаў, што калі прыйдзе да ўлады, то расследаванне гэтых спраў абавязкова будзе даведзена да лагічнага завяршэння.

Источник: euroradio.fm

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости