
У Севастопальскім парку адбываецца масавае забойства дрэваў заявіла мясцовая жыхарка Кацярына, якая жыве непадалёк ад яго і хвалюецца за ягоны лёс. Яна лічыць, што высечкі прывядуць да пагаршэння здароўя людзей. «Севастопальскі парк — гэта лёгкія раёну, іх трэба берагчы. Менавіта таму жыхары супраць вынішчэння дрэваў», — адзначыла мясцовая жыхарка.
Па падліках мясцовых жыхароў, з сярэдзіны лютага да сярэдзіны сакавіка «Зеленбуд» выдаліў больш за 20 дрэваў, максімум тры з якіх маглі трапіць у катэгорыю нязначна небяспечных ці раслі не зусім вертыкальна. Акрамя таго, былі парушэнні ў абрэзцы дрэваў, у выніку якіх яны маглі загінуць.


Дзеля абароны дрэваў актывісты сабралі 125 подпісаў мясцовых жыхароў, а таксама некалькі разоў звярталіся у УП «Зеленбуд».
«27 сакавіка мы атрымалі адказ, у якім пазначана, што валка дрэў прыпыненая, што прыбраныя дрэвы былі прызнаныя небяспечнымі. Таксама ў адказе пазначана, што «за перыяд 2017 году- пачатку 2018 на дадзеным аб’екце выдаленыя 120 аб’ектаў расліннага свету, пасаджана 283 дрэва 400 кустоў», і што «высечкі будуць працягнутыя пры ўмове наяўнасці кампенсацыйных пасадак і ўзгаднення месцаў з кіраўніцтвам архітэктуры і будаўніцтва адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска і балансатрымальнікамі падземных камунікацый».
Жыхары раёна просяць, каб улады ўлічылі іх меркаванне, і высечка дрэваў у Севастопальскім парку была спыненая, а замест ужо прыбраных дрэваў былі высаджаныя новыя. «Улічваючы адказ „Зелянбуда“, жыхарам прыйдзецца звяртацца ў вышэйстаячыя органы для абароны сваіх інтарэсаў і правоў. Мы настойліва просім мясцовыя ўлады лічыцца з меркаваннем насельніцтва, спыніць выдаленне здаровых дрэваў і ажыццявіць кампенсацыйныя пасадкі на месцах, дзе былі выдалены дрэвы, у памерах, устаноўленых заканадаўствам Беларусі», — падкрэсліла Кацярына.
«Жыхары кварталаў, якія прылягаюць да Севастопальскага парка, справядліва занепакоеныя знішчэннем дрэваў, якое адбываецца на іх вачах. Шмат хто з мясцовых, ці іх бацькі, бралі ўдзел у высадцы парка ў
Тым большае абурэнне, па ягоных словах, «выклікаюць дзеянні супрацоўнікаў „Зеленбуда“, якія не лічаць патрэбным належным чынам інфармаваць мясцовую грамадскасць аб прычынах і запланаваных аб’ёмах высечкі».
«Рух „За Свабоду“ будзе адсочваць сітуацыю і дапаможа мясцовай ініцыятыўнай групе абараніць наша агульнае права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе», — заключыў Губарэвіч.
