Зміцер выказвае падзяку за віншаванні з днём народзінаў, падтрымку, добрыя словы.
«Разам мы пераадолеем усе нягоды і здабудзем Волю нашаму Ліцвінскаму краю!» — піша ў лісце Зміцер Дашкевіч.
Ён дзякуе за падпіску на незалежную прэсу, заўсёдную ўвагу з боку Руху «За Свабоду» і Камітэта «Салідарнасць», а таксама дасылае шчырыя вітанні ўсім рухаўцам.
"Няхай Добры Бог бласлаўляе Вашыя шчырыя сэрцы непахіснай Верай і мірам!"— напісана ў заключных радках. Ліст датаваны 29 жніўня.

