У сустрэчы прымаюць удзел прадстаўнікі беларускіх і польскіх праваабарончых арганізацый. Мадэратарам сустрэчы выступае Адам Бусуляну — каардынатар беларускай праграмы арганізацыі Еўрапейскі абмен. Беларускі бок прадстаўляюць юрыст з ПЦ «Вясна» Уладзімір Лабковіч, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, а таксама старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэта Алег Гулак.
Падчас сустрэчы будуць узнятыя праблемныя пытанні апошніх мясцовых выбараў, абмеркаваны цяперашні стан з правамі чалавека ў Беларусі, і перспектывы прэзідэнцкіх выбараў. У межах мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя «Рапарта вынікаў маніторынга выбараў». Маніторынг праводзіўся падчас мясцовых выбараў у Беларусі ў 2010 годзе.
Канферэнцыя праходзіць у памяшканні Хельсінскага Фонда правоў чалавека ў Варшаве.
Аналагічнае мерапрыемства таксама адбудзецца бліжэйшым часам ў Берліне.
