Нагадаем, вядомы грамадскі дзеяч, праваабаронца Алесь Бяляцкі быў арыштаваны і змешчаны пад варту
Індывідуальныя хадайніцтвы з гатоўнасцю даць падпіску аб асабістай паруцы напісалі Аляксандр Мілінкевіч, Алесь Лагвінец, Юры Меляшкевіч, Даша Слабчанка, Андрэй Сушко ды іншыя прадстаўнікі Руху «За Свабоду».
— У дыктатарскіх краінах самае важнае — гэта салідарнасць, маральная і канкрэтная падтрымка. Мы мусім падтрымаць Алеся Беляцкага, аднаго с самых вядомых у Беларусі праваабаронцаў і дапамагчы яго сям’і, — матывуе напісанне хадайніцтва ад свайго імя лідар Руху «За Свабоду».

Падпісацца пад паручальніцтвам можна тут:
Праваабаронцы-вясноўцы — г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 78а-48
(тэл:. (017) 331 08 44)
Беларускі Хельсінкскі Камітэт — г. Мінск, вул. К.Лібкнехта,
(тэл:. (017) 222 48 00)
Беларуская асацыяцыя журналістаў — г. Мінск, вул. Камсамольская,
(тэл:. (017) 203 63 66)
Управа БНФ — г. Мінск, вул. Крапоткіна, 93А
Узор паручальніцтва за Алеся Бяляцкага (0.01 Mb)
