Памочнік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец, які вылучаецца кандыдатам ў дэпутаты Мінскага гарадскога Савету дэпутатаў, арганізаваў пікет па збору подпісаў перад гандлёвым цэнтрам «Свята».
Пікет Алеся Лагвінца наведалі лідэр Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, ягоны намеснік Юрась Губарэвіч ды іншыя актывісты арганізацыі. Прысутнасць Аляксандра Мілінкевіча выклікала вялікую цікавасць выбарцаў Сухарава.
— Мне вельмі цікава, што гавораць людзі. Можна чытаць навуковыя трактаты пра сацыялогію — яны важныя. Але лепш за ўсё слухаць людзей. Пры гэтым не толькі ў вялікіх гарадах, але і ў малых, і нават у вёсках, — патлумачыў «Белсату» сваю прысутнасць на пікете лідэр Руху «За Свабоду».
Алесь Лагвінец не мае ілюзій наконт атрымання дэпутацкага мандату. Ён разумее, што сумленнай барацбы не будзе, і шанцы на перамогу мізэрныя. Палітык, паводле ягоных слоў, выкарыстоўвае выбарчую кампанію, каб дапамагчы людзям вырашыць іхныя праблемы, ды распавесці беларусам пра альтэрнатыўны шлях развіцця краіны.
Юрась Меляшкевіч, які вылучаецца па Слабадской выбарчай акрузе № 28, арганізаваў 15 сакавіка пікет каля папулярнага ў Малінаўцы кірмаша Maximus.
Паводле прэтэндэнта ў кандыдаты, мерапрыемства прайшло вельмі пазітыўна: за дзве з паловай гадзіны ў яго падтрымку падпісаліся дваццаць чалавек. Цікавасць да пікету выявілі нават дырэктар і кіраўнік службы бяспекі кірамаша ды іншыя яскравыя асобы раёну.
На думку Юрася Меляшкевіча, вельмі істотная перавага пікетавання ў тым, што адбываецца візуалізацыя кампаніі: за час правядзення пікета стэнд з прозвішчам і фотаздымкам прэтэндэнта ўбачыла
